Мiнiстэрства працы i
сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь

Галоўная - Сацыяльныя нарматывы. Індэксацыя. Браніраванне сродкаў - Аб памеры ўтрымання з наймальнікаў сродкаў для забеспячэння своечасовай выплаты заработнай платы

У сувязі з зацвярджэннем пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь ад 24 красавiка 2018 г. № 47 бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва і па асноўных сацыяльна-дэмаграфічных групах у цэнах сакавiка 2018 г. у разліку на адзін месяц Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь паведамляе.

У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 лістапада 1995 г. № 483 «Аб забеспячэнні своечасовай выплаты заработнай платы» з наймальнікаў, якія маюць запазычанасць па выплаце заработнай платы, у бясспрэчным парадку ўтрымліваюцца сумы, якія адпавядаюць 1,5 памеру бюджэту пражытачнага мінімуму для працаздольнага насельніцтва, скарэкціраванага ў перыяд паміж устанаўленнямі яго памераў на індэкс спажывецкіх цэн на кожнага работніка з улікам каэфіцыентаў павышэння тарыфных ставак рабочых па тэхналагічных відах работ, вытворчасцях і галінах эканомікі, зыходзячы са спісачнай колькасці работнікаў, і памеру аплаты адпачынкаў, выплаты абавязковых страхавых узносаў, узносаў на прафесійнае пенсійнае страхаванне на гэтыя сумы ў бюджэт дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь, выхадных дапамог, аліментаў, дапамог па дзяржаўнаму сацыяльнаму страхаванню, а таксама падаходны падатак, вылiчаны з сум, якiя ўтрымлiваюцца ў бясспрэчным парадку i падлягаюць падаткаабкладанню.

Бюджэт пражытачнага мінімуму для працаздольнага насельніцтва ўстаноўлены ў цэнах сакавiка 2018 г., складае 229 беларускіх рублёў 78 капеек, адпаведна 1,5 памеру бюджэту пражытачнага мінімуму для працаздольнага насельніцтва складае 344 беларускіх рублі 67 капеек (229,78 х 1,5).

Дадзены нарматыў прымяняецца з 1 мая 2018 г.