Дырэктар
Мацукевіч Таццяна Юр'еўна
Тэлефон прыёмнай
+375(017) 203 54 90
Паштовы адрас
222004, г. Минск, пр. Пераможцаў, 23, корп. 2
Факс
+375(017) 306-27-42
Сайт
Асноўны від дзейнасці - распрацоўка праграмнага забеспячэння і кансультаванне ў гэтай галіне.
ЗАДАЧЫ, ЯКІЯ РАШАЮЦЦА ЦІТ МІНПРАЦЫ І САЦАБАРОНЫ:
• распрацоўка, укараненне, суправаджэнне і эксплуатацыя прыкладнога праграмнага забеспячэння для аўтаматызацыі апрацоўкі даных у сістэме Мінпрацы і сацабароны, у тым ліку суправаджэнне Дзяржаўнай інфармацыйнай сістэмы сацыяльнай абароны;
• вядзенне і цэнтралізаванае суправаджэнне нарматыўна-даведачнай інфармацыі, якая выкарыстоўваецца ў праграмных комплексах і аўтаматызаваных інфармацыйных сістэмах Мінпрацы і сацабароны;
• стварэнне і развіццё фонду прыкладных праграм;
• арганізацыя работ па забеспячэнні бесперабойнага, надзейнага функцыянавання сродкаў камп’ютарнай тэхнікі ў сістэме Мінпрацы і сацабароны;
• забеспячэнне працаздольнасці і дыстанцыйнае адміністраванне камп'ютэрных сетак сістэмы Мінпрацы і сацабароны, арганізацыя абароны інфармацыі;
• распрацоўка тэхналагічных рашэнняў і ўдзел у мерапрыемствах па ўкараненні новых тэхналогій, накіраваных на павышэнне эфектыўнасці працэсаў кіравання ў сістэме Мінпрацы і сацабароны, у тым ліку тэхналогіі сеткавага электроннага дакументазвароту, тэхналогіі інфармацыйна-аналітычнай падтрымкі прыняцця рашэнняў;
• праектаванне структуры сайтаў, распрацоўка дызайну і тэхналагічнае суправаджэнне Web-сайтаў; забеспячэнне бесперабойнага доступу ў Інтэрнэт органаў і арганізацый сістэмы Мінпрацы і сацабароны;