Дырэктар
Кандрашова Людміла Мікалаеўна
Тэлефон прыёмнай
+375(017) 280 58 17
Паштовы адрас
220049, г. Мінск, вул. Севастопальская, 56
Факс
+375(017) 280 58 17
Дзяржаўная ўстанова Міністэрства працы і сацыяльнай абароны «Рэспубліканскі рэабілітацыйны цэнтр для дзяцей-інвалідаў» адчынены ў рамках рэалізацыі Праграмы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Дзеці Беларусі» у 2000г. Цэнтр спраектаваны па аналагам еўрапейскіх рэабілітацыйных устаноў.
У Цэнтры ажыццяўляецца комплексная (медыцынская, педагагічная, псіхалагічная, сацыяльная) рэабілітацыя дзяцей-інвалідаў з 3 да 18 гадоў з захворваннямі нервовай і касцёва-мышачнай сістэм, вынікам якіх з'яўляецца парушэнне функцый апорна-рухальнага апарата.
Для дасягнення эфектыўнасці рэабілітацыі спецыялістамі Цэнтра ў складзе мультыдысцыплінарных брыгад ацэньваюцца магчымасці дзіцяці, вызначаецца рэабілітацыйны патэнцыял, складаецца індывідуальная праграма рэабілітацыі, якая ўключае метады медыцынскага фізічнага ўздзеяння, псіхалагічную і лагапедычнай карэкцыю, сацыяльна-педагагічную працу.