Адкрывае часопіс інтэрв'ю з адным з самых аўтарытэтных у нашай краіне спецыялістаў у сферы сацыяльна-працоўных адносін І. І. Селядзеўскім, першым кіраўніком дзяржаўнай інспекцыі працы. У размове з нагоды 80-гадовага юбілею ён распавёў, як пачыналася дзейнасць цяперашняга Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь.
У матэрыяле “Заканадаўства аб ахове працы: падказкі, удакладненні, акцэнты” мы працягваем публікаваць адказы на найбольш актуальныя пытанні, якія ўзнікаюць у спецыялістаў-практыкаў арганізацый у сувязі са зменай шэрагу нарматыўных прававых актаў у сферы аховы працы.
...