Мiнiстэрства працы i
сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь

На галоўную - Работа са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб - Работа са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб у Міністэрстве
Асабісты прыём грамадзян, індывідуальных прадпрымальнікаў, іх прадстаўнікоў у Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца ў рабочыя дні з 8.00 да 13.00 гадзін праз грамадскую прыёмную Міністэрства (кабінет 111).

Па выхадных днях даведачную інфармацыю можна атрымаць у Грамадскай прыёмнай Міністэрства (каб.111) у дзяжурнага спецыяліста з 9.00 да 18.00 па тэлефоне (017) 309-93-00.

Асабісты прыём грамадзян, індывідуальных прадпрымальнікаў, іх прадстаўнікоў і прадстаўнікоў юрыдычных асоб кіраўніцтвам Міністэрства праводзіцца па папярэднім запісе.

Папярэдні запіс на асабісты прыём да Міністра працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь, намеснікаў Міністра ажыццяўляецца па тэлефонах 309-93-00 (з 8.00 да 13.00) або ў кабінеце 111 Міністэрства з 8.00 да 13.00.

Работнік, які ажыццяўляе запіс на асабісты прыём, абавязаны ўдакладніць матывы звароту, запатрабаваць інфармацыю аб выніках звароту ў мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы.

Работнік, які ажыццяўляе запіс на асабісты прыём, мае права адмовіць у запісе на асабісты прыём у выпадку, калі:

пытанні, выкладзеныя заяўнікам, не адносяцца да кампетэнцыі Міністэрства; зварот заяўніка ў неўстаноўленыя дні і гадзіны;

заяўніку ў ходзе асабістага прыёму кіраўніцтвам Міністэрства ўжо быў дадзены вычарпальны адказ на пастаўленыя пытанні;

з заяўнікам спынена перапіска па выкладзеных у звароце пытаннях.

Папярэдняе кансультаванне грамадзян, індывідуальных прадпрымальнікаў, іх прадстаўнікоў і прадстаўнікоў юрыдычных асоб праводзіцца

па працоўных днях:

з 8.00 да 13.00 у кабінеце 111 Міністэрства альбо па тэлефоне 309-93-00 з 8.00 да 13.00.

Кніга заўваг і прапаноў Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь (далей - Кніга) знаходзіцца ў грамадскай прыёмнай Міністэрства. Адказны за вядзенне і захоўванне Кнігі заўваг і прапаноў – галоўны спецыяліст аддзела па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб Панфёрава Алена Анатольеўна, у перыяд адсутнасці Панфёравай А. А., адказны за захоўванне Кнігі – кансультант аддзела па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб − Доўнар Людміла Леанідаўна. (каб. 304, 3 паверх, тэл. 309-93-01).

Звяртаем Вашу ўвагу, што разгляд зваротаў, унесеных у Кнігу, ажыццяўляецца ў парадку, устаноўленым Законам Рэспублікі Беларусь «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб» (далей - Закон).

Згодна з пунктам 1 артыкула 24 Закона у Кнігу ўносяцца заўвагі і (або) прапановы аб дзейнасці арганізацыі, індывідуальнага прадпрымальніка, якасці тавараў, якія імі вырабляюцца (рэалізуюцца), работ, якія выконваюцца, паслуг, якія аказваюцца.

Заўвагі і (або) прапановы, унесеныя ў Кнігу, і якія не адносяцца да дзейнасці арганізацыі, індывідуальнага прадпрымальніка, не датычацца якасці тавараў, якія імі вырабляюцца (рэалізуюцца), работ, якія выконваюцца, паслуг, якія аказваюцца, пакідаюцца без разгляду па сутнасці без паведамлення аб гэтым заяўніка.

ЗВЯРТАЕМ ВАШУ ЎВАГУ

Асабісты прыём грамадзян ажыццяўляецца па прад'яўленні заяўнікам дакумента, які сведчыць яго асобу. Пры звароце ў Міністэрства ў інтарэсах іншых асоб заяўнікам прадстаўляюцца дакументы, якія пацвярджаюць яго паўнамоцтвы (даверанасць, рашэнне суда і інш.).

Звароты грамадзян павінны змяшчаць інфармацыю аб выніках іх папярэдняга разгляду з дадаткам дакументаў (пры наяўнасці), якія гэта пацвярджаюць.

У выпадку, калі пытанне, выкладзенае ў вусным звароце, не можа быць вырашана падчас асабістага прыёму, зварот можа выкладацца заяўнікам у пісьмовай форме. Пісьмовыя звароты заяўнікаў разглядаюцца ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку.

Службовыя асобы Міністэрства, якія праводзяць асабісты прыём, не маюць права адмовіць у асабістым прыёме, за выключэннем выпадкаў:

зварот па пытаннях, якія не адносяцца да кампетэнцыі Міністэрства;

зварот ў неўстаноўленыя дні і гадзіны;

калі заяўніку ў ходзе асабістага прыёму ўжо быў дадзены вычарпальны адказ на пытанні, якія яго цікавяць;

калі з заяўнікам спынена перапіска па выкладзеных у звароце пытаннях.

Калі вырашэнне пытання, якое змяшчаецца ў звароце, не адносіцца да кампетэнцыі Міністэрства, грамадзяніну тлумачыцца, у які дзяржаўны орган, іншую арганізацыю яму трэба звярнуцца для вырашэння выкладзенага пытання.

Паўторныя звароты, у тым ліку унесеныя ў Кнігу, у якіх не прыводзяцца новыя довады ці зноўку адкрытыя абставіны, разгляду не падлягаюць, калі па іх дадзены адказы па сутнасці або перапіска спынена.

Пры паступленні паўторнага звароту ад заяўніка, перапіска з якім спынена, такі зварот пакідаецца без разгляду па сутнасці без паведамлення аб гэтым заяўніка.