НДІ працы Мінпрацы і сацабароны
Дырэктар,
кандыдат эканамічных навук, дацэнт
Міронава Таццяна Мікалаеўна
Тэлефон/факс прыёмнай
+375(017) 203 15 08
Паштовы адрас
220004, г. Мінск, пр. Пераможцаў, 23, корп.2
E-mail: instlab@tut.by
Сайт: www.instlab.by
НДІ працы Мінпрацы і сацабароны ажыццяўляе навуковыя даследаванні, зыходзячы з асноўных напрамкаў дзейнасці Міністэрства ў галіне працоўных адносін, народанасельніцтва, занятасці, узроўню жыцця, сацыяльных гарантый і кампенсацый.
Правядзенне НДР:
• дэмаграфія, народанасельніцтва, працоўныя рэсурсы, рынак працы, занятасць, міграцыя насельніцтва, прафесійная арыентацыя;
• развіццё сацыяльна-працоўнай сферы;
• сацыяльная абарона і ўзровень жыцця розных груп насельніцтва;
• сацыяльнае страхаванне, пенсійнае забеспячэнне;
• арганізацыя і рэгуляванне заработнай платы, матывацыйны механізм працоўнай актыўнасці ў арганізацыях, якія ажыццяўляюць розныя віды эканамічнай дзейнасці;
• нарміраванне працы;
• сістэма тарыфікацыі і класіфікацыі прафесій рабочых і пасад служачых;
• сацыяльна-эканамічныя і псіхафізіялагічныя метады кіравання ўмовамі працы;
• маніторынг сацыяльна-працоўнай сферы.
Таксама НДІ працы Мінпрацы і сацабароны выконвае наступныя работы:
• распрацоўвае метадычныя рэкамендацыі, нарматыўныя і тэхнічныя дакументы;
• вядзе Рэспубліканскі банк норм і нарматываў па працы;
• падрыхтоўвае аналітычныя даклады, экспрэс-агляды па праблемах развіцця сацыяльна-працоўнай сферы;
• выдае Бюлетэнь Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь, інфармацыйныя і службовыя матэрыялы;
• забяспечвае арганізацыі бланкамі працоўных кніжак;
• аказвае інфармацыйныя паслугі па сацыяльна-працоўных пытаннях;
• вядзе прапаганду навуковых і эканамічных ведаў;
• арганізуе і праводзіць навучальныя семінары.