Законам Рэспублікі Беларусь «Аб фарміраванні і выкарыстанні мінімальнага спажывецкага бюджэту» ўстаноўлена прававая аснова вызначэння і выкарыстання мінімальнага спажывецкага бюджэту. Мінімальны спажывецкі бюджэт уяўляе сабой расходы на набыццё набору спажывецкіх тавараў і паслуг для задавальнення асноўных фізіялагічных і сацыяльна-культурных патрэб чалавека. Сярэднедушавыя мінімальныя спажывецкія бюджэты зацвярджаюцца штоквартальна пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь у цэнах апошняга месяца квартала для шасці сацыяльна-дэмаграфічных груп насельніцтва і двух відаў сем'яў рознага складу.
Мінімальны спажывецкі бюджэт прымяняецца як сацыяльны нарматыў для прагназавання змяненняў узроўню жыцця насельніцтва і ўзмацнення сацыяльнай падтрымкі грамадзян, якія маюць патрэбу.
У цяперашні час сярэднедушавы мінімальны спажывецкі бюджэт сям'і з чатырох чалавек служыць асновай для вызначэння права грамадзян на атрыманне льготных крэдытаў і субсідый на будаўніцтва (рэканструкцыю) або набыццё жылых памяшканняў; грамадзян, якія пастаянна пражываюць і працуюць у населеных пунктах з колькасцю насельніцтва да 20 тыс. чалавек, - льготных крэдытаў на капітальны рамонт і рэканструкцыю жылых памяшканняў, будаўніцтва інжынерных сетак, узвядзенне гаспадарчых памяшканняў і пабудоў.
Пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь ад 23 студзеня 2019 г. № 5 зацверджаны памеры мінімальных спажывецкіх бюджэтаў для розных сацыяльна-дэмаграфічных груп у сярэднім на душу насельніцтва і на аднаго члена сям'і рознага складу ў сярэдніх цэнах снежня 2018 г. на перыяд з 1 лютага па 30 красавіка 2019 г.у наступных памерах:
працаздольнае насельніцтва – 451 беларускі рубель;
пенсіянеры – 353 беларускіх рублі 52 капейкі;
студэнты – 333 беларускіх рублі 88 капеек;
дзеці ва ўзросце да трох гадоў – 284 беларускіх рублі 17 капеек;
дзеці ва ўзросце ад трох да
шасці гадоў – 373 беларускіх рублі 58 капеек;
дзеці ва ўзросце ад шасці да
васемнаццаці гадоў – 382 беларускіх рублі 31 капейка;
сям'я з чатырох чалавек – 351 беларускі рубель 28 капеек;
маладая сям’я з трох чалавек – 382 беларускіх рублі 11 капеек.
Структура сярэднедушавога мінімальнага спажывецкага бюджэту сям'і з чатырох чалавек у цэнах снежня 2018 г. па артыкулах расходаў:
прадукты харчавання – 48,6 %,
адзенне, бялізна, абутак – 19,1 %,
жыллёва-камунальныя паслугі – 8,3 %,
бытавыя паслугі, транспарт, сувязь – 9,1 %,
мэбля, прадметы культурна-бытавога і гаспадарчага
прызначэння – 9,0 %,
культурна-асветныя мерапрыемствы і адпачынак – 1,4 %,
узносы і плацяжы – 2,1 %,
лекавыя сродкі, прадметы санітарыі і гігіены – 2,4 %.