Мiнiстэрства працы i
сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь

На галоўную - Аб Міністэрстве


АСНОЎНЫЯ ЗАДАЧЫ МІНІСТЭРСТВА ПРАЦЫ І САЦЫЯЛЬНАЙ АБАРОНЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

Распрацоўка прапаноў і рэалізацыя асноўных напрамкаў і прыарытэтаў дзяржаўнай палітыкі па пытаннях садзейнічання занятасці насельніцтва, аплаты, умоў і аховы працы, дзяржаўнага сацыяльнага страхавання і пенсійнага забеспячэння, дэмаграфічнай бяспекі, сацыяльнага партнёрства, урэгулявання калектыўных працоўных спрэчак, сацыяльнага абслугоўвання і сацыяльнай дапамогі, альтэрнатыўнай службы, паляпшэння сацыяльна-эканамічных умоў жыццядзейнасці сям'і, забеспячэння роўных правоў і роўных магчымасцяў мужчын і жанчын, сацыяльных гарантый насельніцтву;

удасканаленне заканадаўства аб працы, занятасцi i сацыяльнай абароне насельнiцтва;

ажыццяўленне кантролю за выкананнем заканадаўства аб дзяржаўным сацыяльным страхаванні, нагляду за выкананнем заканадаўства аб працы і аб ахове працы;

ажыццяўленне міжнароднага супрацоўніцтва ў дадзеных галінах дзейнасці.

Апошнiя навiны
22.05.2020
Майскі нумар часопіса адкрываецца гарачай тэмай – яна датычыцца, перш за ўсё, вытворчай сферы, дзе невыкананне гігіенічных патрабаванняў можа аказваць неспрыяльны ўплыў на працаздольнасць і здароўе работнікаў. Аб шкодных і небяспечных фактарах вытворчага асяроддзя i працоўнага працэсу распавядае галоўны спецыяліст аддзела аховы працы і дзяржаўнай экспертызы ўмоў працы камітэта па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама П. Я. Краўчынскі.

У матэрыяле “Няшчасны выпадак на канвееры: храналогія памылак” галоўны дзяржаўны інспектар Мінскага гарадскога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь І. В. Мацкевіч аналізуе практыку прафілактыкі НЗ на вытворчасці, калі ў іх у рознай ступені вінаватыя абодва бакі: і працаўнік, і працадаўца.
...