Мiнiстэрства працы i
сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь

На галоўную - Навіны

Навіны

23.10.2020

ВЫЙШАЎ ЧАРГОВЫ НУМАР ЧАСОПІСА «АХОВА ПРАЦЫ І САЦЫЯЛЬНАЯ АБАРОНА» (№ 10/2020)

На самыя актуальныя пытанні, якія тычацца прымянення на практыцы палажэнняў заканадаўства аб ахове працы, у кастрычніцкім нумары часопіса адказваюць спецыялісты Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь.

Пра змены, якія прыўнясе ў практыку кіравання аховай працы ўвядзенне ў дзеянне дзяржаўнага стандарта СТБ ISO 45001-2020 “Сістэмы менеджменту здароўя і бяспекі пры прафесійнай дзейнасці. Патрабаванні і інструкцыя па ўжыванні” распавядае інжынер, член грамадскага аб'яднання “Супольнасць працоўнага права” У. П. Семіч.

Таксама ў нумары – працяг публікацыі галоўнага спецыяліста аддзела аховы працы і дзяржаўнай экспертызы ўмоў працы камітэта па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама П. Я. Краўчынскага пра тое, як выканаць патрабаванні бяспекі і знізіць рызыкі, якія ўзнікаюць у арганізацыях пры абыходжанні з гаручымі выбуханебяспечнымі рэчывамі.

Спецыялістам арганізацый, у якіх ёсць шкодныя або небяспечныя ўмовы працы, адрасаваны матэрыял старэйшага навуковага супрацоўніка выпрабавальнага цэнтра чыгуначнага транспарту УА “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту” І. В. Прыходзька аб неабходнасці атэстацыі рабочых месцаў па ўмовах працы, ад правільнасці выканання якой залежыць захаванне працоўных правоў работнікаў.

У мэтах прафілактыкі вытворчага траўматызму і прафесійных захворванняў, паляпшэння ўмоў і аховы працы ў кожнай арганізацыі неабходна распрацаваць, укараніць і падтрымліваць у функцыянальным стане сістэму кіравання аховай працы. Як вырашыць дадзеную задачу, тлумачыць спецыяліст па ахове працы В. А. Акуленка.

Аб патрабаваннях да парадку правядзення супрацьпажарнага інструктажу, праверцы ведаў работнiкаў па пажарнай бяспецы і парадку стварэння і дзейнасці няштатных пажарных фарміраванняў ідзе гаворка ў артыкуле начальніка аддзела нагляду і прафілактыкі ўстановы “Мінскае абласное ўпраўленне МНС” Д. А. Кавалеўскага.

Ад таго, наколькі дакладна і паслядоўна праводзіцца агляд грузапад'ёмных збудаванняў на адпаведнасць патрабаванням прамысловай бяспекі, шмат у чым залежыць іх безаварыйная эксплуатацыя. Пакрокавы план дзеянняў пры абследаванні грузапад'ёмных кранаў прапануе ў кастрычніцкім нумары часопіса інжынер па ахове працы У. В. Талашоў.

Вытворчыя траўмы маюць розны характар, і аказанне дапамогі ў кожным выпадку мае свае асаблівасці. Пра тое, як аказаць першую дапамогу пры траўмах, распавяла прадстаўнік Рэспубліканскага цэнтра аховы працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Т. М. Сушынская.

У бясплатным дадатку да часопіса чытачы знойдуць першую частку інфармацыйнага дапаможніка “Заканадаўства аб працы і аб ахове працы для малога бізнэсу”.