Мiнiстэрства працы i
сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь

На галоўную - Сервисный - Ошибка 404 - Версия для слабовидящих
Апошнiя навiны
22.05.2020
Майскі нумар часопіса адкрываецца гарачай тэмай – яна датычыцца, перш за ўсё, вытворчай сферы, дзе невыкананне гігіенічных патрабаванняў можа аказваць неспрыяльны ўплыў на працаздольнасць і здароўе работнікаў. Аб шкодных і небяспечных фактарах вытворчага асяроддзя i працоўнага працэсу распавядае галоўны спецыяліст аддзела аховы працы і дзяржаўнай экспертызы ўмоў працы камітэта па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама П. Я. Краўчынскі.

У матэрыяле “Няшчасны выпадак на канвееры: храналогія памылак” галоўны дзяржаўны інспектар Мінскага гарадскога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь І. В. Мацкевіч аналізуе практыку прафілактыкі НЗ на вытворчасці, калі ў іх у рознай ступені вінаватыя абодва бакі: і працаўнік, і працадаўца.
...