Што трэба ведаць пра складанне графіка водпускаў
14.12.2026
1. Графік працоўных водпускаў складаецца на каляндарны год не пазней за 5 студзеня.
Іншы
тэрмін складання графіка водпускаў можа быць устаноўлены калектыўным дагаворам,
пагадненнем або ўзгоднены наймальнікам з прафсаюзам.
2. Калі арганізацыя невялікая, то графік
водпускаў можа складацца адразу для ўсяго калектыву работнікаў. Калі арганізацыя мае складаную структуру
(адасобленыя структурныя падраздзяленні,
філіялы і інш.), то мэтазгодна складаць графікі працоўных водпускаў па
структурных падраздзяленнях арганізацыі.
3. Пры складанні графіка працоўных
водпускаў наймальнік улічвае пажаданне работніка, калі
ён хоча пайсці ў водпуск, калі гэта не перашкаджае нармальнай дзейнасці
арганізацыі і рэалізацыі права на водпуск іншых работнікаў.
Пры планаванні чарговасці працоўных
водпускаў наймальнік абавязаны ўлічваць
жаданне асобных катэгорый работнікаў, якім працоўныя водпускі
прадастаўляюцца ў летні або іншы зручны для іх час, а таксама ў пэўны перыяд.
4. Графік водпускаў узгадняецца з
прафсаюзам (калі такое ўзгадненне прадугледжана калектыўнымдагаворам).
5. Графік водпускаў зацвярджаецца
кіраўніком арганізацыі.
6. Графік водпускаў даводзіцца да ведама
ўсіх работнікаў.
Спосаб азнаямлення
работнікаў з графікам водпускаў
1. Размяшчэнне графіка працоўных водпускаў у агульнадаступным для
работнікаў месцы (на інфармацыйнай дошцы і г. д.).
2. Азнаямленне з графікам водпускаў
кожнага работніка пад подпіс.
Патрабаванні да зместу
графікаў працоўных водпускаў
1. У графіку працоўных водпускаў можа ўказвацца месяц прадастаўлення водпуску або
канкрэтная дата пачатку водпуску па рашэнні наймальніка.
Калі ў графіку водпускаў вызначана
канкрэтная дата пачатку працоўнага водпуску, то ніякіх дадатковых узгадненняў
паміж наймальнікам і работнікам не патрабуецца, як і падачы пісьмовай заявы
работнікам.
2. Працоўны
водпуск можа быць падзелены на часткі, у тым ліку пры яго планаванні.
У дадзеным выпадку мэтазгодна ў графік водпускаў уключаць часткі
працоўнага водпуску. Такое дзяленне дапускаецца па пагадненні паміж работнікам і наймальнікам.
3. Мінімальная працягласць адной з
частак працоўнага водпуску павінна быць не менш за 14 каляндарных дзён.
Асаблівасці складання графіка водпускаў
для асобных катэгорый работнікаў
Пры складанні графіка водпускаў наймальнік абавязаны ўлічваць пажаданні асобных
работнікаў.
1.
У летні або іншы зручны час працоўны
водпуск прадастаўляецца:
- асобам маладзейшымза 18 гадоў;
- маці (мачасе),
якая выхоўвае дваіх і больш дзяцей ва ўзросце да 14 гадоў, а таксама маці
(мачасе), бацьку (айчыму), якія выхоўваюць дзіця-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў;
- ветэранам Вялікай
Айчыннай вайны і ветэранам баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяржаў;
- работнікам, якія захварэлі і перанеслі прамянёвую хваробу,
выкліканую наступствамі катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, іншых радыяцыйных
аварый;
- работнікам, якія з'яўляюцца інвалідамі, у адносінах да
якіх устаноўлена прычынная сувязь калецтва або захворвання, якія прывялі да
інваліднасці, з катастрофай на Чарнобыльскай АЭС;
- удзельнікам ліквідацыі наступстваў катастрофы на
Чарнобыльскай АЭС;
- работнікам, эвакуіраваным і адселеным, якія самастойна
выехалі з тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання з зон эвакуацыі (адчужэння),
першачарговага адсялення і наступнага адсялення, за выключэннем тых, хто прыбыў
у названыя зоны пасля 1 студзеня 1990 г.;
- донарам крыві і яе кампанентаў, узнагароджаным
нагрудным знакам адзнакі Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь “Ганаровы
донар Рэспублікі Беларусь”, знакам пашаны “Почетный донор Республики Беларусь”,
знакамі “Почетный донор СССР”, “Почетный донор Общества Красного Креста БССР”;
- Героям
Беларусі, Героям Савецкага Саюза, Героям Сацыялістычнай Працы, поўным кавалерам
ордэнаў Айчыны, Славы, Працоўнай Славы;
- іншым
работнікам у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі, калектыўным дагаворам або
працоўным дагаворам.
2. У пэўны перыяд:
- работнікам,
якія атрымліваюць агульную сярэднюю, прафесійна-тэхнічную, сярэднюю
спецыяльную, вышэйшую, адукацыю пасля вну, спецыяльную адукацыю на ўзроўні
агульнай сярэдняй адукацыі ў вячэрняй або завочнай форме атрымання адукацыі, – перад або ў перыяд праходжання бягучай
і выніковай атэстацыі, а таксама падчас канікул ваўстанове
адукацыі, арганізацыі, якая рэалізуе адукацыйныя праграмы пасляўніверсітэцкай
адукацыі;
- работнікам, жонкі якіх знаходзяцца ў водпуску па
цяжарнасці і родах, – у перыяд гэтага водпуску;
- тым, хто працуе па сумяшчальніцтве, – адначасова з працоўным водпускам па
асноўнай рабоце;
- настаўнікам
(выкладчыкам) устаноў агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй
спецыяльнай, вышэйшай і спецыяльнай адукацыі, спецыяльных вучэбна-выхаваўчых і
лячэбна-выхаваўчых устаноў – у летні час;
- жанчынам
перад водпускам па цяжарнасці і родах або пасля яго;
- працуючым
жонкам (мужам) ваеннаслужачых – адначасова з водпускам іх мужоў (жонак).