Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать
Галоўная / Навіны
15.02.2024

Мы дапамагаем рабіць вашу працу бяспечнай! Анонс часопіса«Ахова працы і сацыяльная абарона» № 2, 2024

І ў гэтым нумары: 

  • Правядзем атэстацыю рабочага месца ізаліроўшчыка
  • Забяспечым дакладнае выкананне ўсіх патрабаванняў бяспекі на будаўнічай пляцоўцы
  • Азнаёмімся з пералікамі аптэчак, іх укладанняў, парадкам іх камплектацыі і прымянення лекавых прэпаратаў, прыбораў і вырабаў, якія ўваходзяць у аптэчку, паколькі з 13 студзеня 2024 г. яны абноўленыя
  • Даведаемся аб культуры вытворчай бяспекі, фарміраванні новай псіхалогіі ў маладога пакалення, аўдыце паводзінаў і прымяненні метаду бухгалтарскай праверкі ў ААТ “Газпрам трансгаз Беларусь”
  • Выберам свяцільнікі, але не простыя, а для выбухапажаранебяспечных і пажаранебяспечных вытворчасцей
  • Правядзем расследаванне і аналіз няшчаснага выпадкупры рабоце па перапрацоўцы льнотрасты
  • Забяспечым бяспеку пры арганізацыі работы цырульняў
  • Умацуем здароўе і імунітэт у перыяд нізкіх тэмператур

Даведаемся: 

  • які інструктаж праводзіць кіроўцу пры камандзіроўцы ў Расійскую Федэрацыю на тэрмін больш за суткі?
  • ці павінен наймальнік праводзіць кантроль якасці сродкаў індывідуальнай засцярогі пры іх атрыманні, і якія дакументы аб гэтым павінны складацца?
  • ці абавязкова ў праграме ўступнага інструктажу асвятляць усе пытанні, якія пазначаны ў тыпавым пераліку пытанняў для праграмы ўступнага інструктажу, ці можна гэты пералік для сваёй арганізацыі скарэктаваць? якія інструктажы неабходна правесці для разавай працы з работнікам арганізацыі, які па дагаворы падраду ў сваёй жа арганізацыі на аўтамабілі арганізацыі будзе здзяйсняць перавозкі грузу? 

У ДАДАТКУ да часопіса азнаёмімся з пастановай Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 23 лістапада 2023 г. № 178 “Аб устанаўленні пералікаў аптэчак” (уступіла ў дзеянне12.01.2024).

Падпісацца на часопіс “Ахова працы і сацыяльная абарона” можна:

НА ПОШЦЕ ў любым аддзяленні: падпісны індэкс 748052 у каталогу РУП «Белпошта»;

У РЭДАКЦЫІ (па акцыях) па тэлефоне +375 17 203 19 97.

 

© Мiнiстэрства працы
i сацыяльнай абароны
Рэспублікі Беларусь, 2026.