Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать
Галоўная / Навіны
23.03.2023

ВЫЙШАЎ ЧАРГОВЫ НУМАР ЧАСОПIСА “АХОВА ПРАЦЫ І САЦЫЯЛЬНАЯ АБАРОНА” (№ 3/2023)

Сакавіцкі нумар часопіса распачынаецца справаздачай аб тэматычным круглымстале “Арганізацыя інфармацыйнай работы па ахове працы”, які прайшоў у рэдакцыі.У абмеркаванні актуальных пытанняў, якія датычацца практыкі прафілактыкі вытворчага траўматызму і прафесійных захворванняў, удзельнічалі начальнік упраўлення аховы і дзяржаўнай экспертызы ўмоў працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны І. А. Карчэўскі, дырэктар Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны А. У. Семіч і галоўны тэхнічны інспектар працы Савета ФПБ П. М. Манько.

Увазе чытачоў таксама прапануецца матэрыял, у якім распавядаецца аб асаблівасцях пастановы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ад 12 снежня 2022 г. № 90/9, якой зацвярджаюцца Правілы па ахове працы пры рабоце з хімічнымі рэчывамі, якія праяўляюць небяспечныя ўласцівасці. Пастанова набывае сілу з 30 сакавіка 2023 г.

Начальнік упраўлення дзяржаўнай экспертызы ўмоў працы і аховы працы камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінскага аблвыканкама А. М. Кавалёва працягвае размову аб ацэнцы ўмоў працы на рабочых месцах. На гэты раз гаворка ідзе аб электраслесары (слесары) дзяжурным і па рамонце абсталявання, спецыфіка атэстацыі якога па ўмовах працы мае шэраг асаблівасцяў.

Даволі часта ў арганізацыях узнікае пытанне адносна навучання ў сферы аховы працы, якое павінны праходзіць работнікі пры сумяшчэнні работы па прафесіі або пасадзе. На яго адказваюць начальнік Мінскага гарадскога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрствы працы і сацыяльнай абароны Н. В. Казлоўская і дырэктар Цэнтра падтрымкі прадпрымальніцтва ТДА “ПрафіПраца” С. В. Жартун.

У нумары чытачы таксама змогуць азнаёміцца з прыкладным пералікам дакументаў, якія павінны складацца і быць у наяўнасці ў арганізацыі для выканання патрабаванняў заканадаўства аб правядзенні абавязковых медыцынскіх аглядаў і асведчанняў.

Пытанне, што можа здарыцца, калі не праведзены інструктаж, часам застаецца па-за ўвагай наймальнікаў, асабліва ў невялікіх прыватных арганізацыях. Тут не задумваюцца над тым, каб якасна арганізаваць работу па ахове працы і пажарнай бяспецы. Аднак такая бестурботнасць можа абярнуцца не толькі штрафамі і рызыкай прыцягнення да крымінальнай адказнасці, але і сур’ёзным матэрыяльным уронам.

Галоўны тэхнічны інспектар працы Магілёўскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікау мясцовайпрамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў П. Я. Краўчынскі працягвае размову пра асаблівасці аховы працы на прадпрыемствах хімічнай прамысловасці, дзе наўсіх этапах работы патрабуюцца павышаныя меры засцярогі.

Не менш важная тэма – распрацоўка пажарна-тэхнічнага мінімуму. На старонках часопіса яго прыкладны варыянт прапануецца кіраўнікам суб’ектаў гаспадарання, работнікам, адказным за пажарную бяспеку суб’екта гаспадарання (яго структурных падраздзяленняў), а таксама работнікам, на якіх ускладзены абавязкі па правядзенні супрацьпажарнага інструктажу.

Як захаваць інтэлектуальны патэнцыял работніка на працягу ўсёй яго працоўнай дзейнасці, расказвае прадстаўнік Рэспубліканскага цэнтра аховы працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Т. М. Сушынская.

У традыцыйным дадатку да часопіса надрукаваны тэксты пастановы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ад 12 снежня 2022 г. № 90/9 “Аб зацвярджэнні Правілаў па ахове працы пры рабоце з хімічнымі рэчывамі, якія праяўляюць небяспечныя ўласцівасці”, а таксама іншых дакументаў, якія ўяўляюць інтарэс для спецыялістаў служб аховы працы.

 

© Мiнiстэрства працы
i сацыяльнай абароны
Рэспублікі Беларусь, 2026.