ВЫЙШАЎ ЧАРГОВЫ НУМАР ЧАСОПІСА «АХОВА ПРАЦЫ І САЦЫЯЛЬНАЯ АБАРОНА»
Пры якіх умовах ёсць шанс рэалізаваць
канцэпцыю нулявога траўматызму ў такіх патэнцыйна небяспечных галінах, як
энергетыка і газазабеспячэнне? Адказ на гэтае пытанне атрымалі ўдзельнікі
семінара на Магілёўшчыне, арганізаванага на базе Круглянскага раёна
газазабеспячэння. Матэрыял аб семінары – у лютаўскім нумары часопіса “Ахова
працы і сацыяльная абарона”.
Аб тым, якія задачы плануецца вырашаць ў Год бяспечнай працы
ў прамысловасці, расказвае начальнік аддзела аховы працы, пажарнай бяспекі і
будаўніцтва ўпраўлення інвестыцый і энергарэсурсаў Міністэрства прамысловасці
Рэспублікі Беларусь П. В. Бохан.
Намеснік начальніка ўпраўлення аховы і дзяржаўнай
экспертызы ўмоў працы – начальнік аддзела аховы працы Міністэрства працы і
сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь І. М. Камянецкая акцэнтуе
ўвагу на новых патрабаваннях да выканання работ у калодзежах, калектарах і
іншых падземных ёмістых збудаваннях.
У нумары публікуюцца пералік заканадаўчых актаў, якія
рэгламентуюць правядзенне дарожных работ, а таксама растлумачэнне, што
неабходна ведаць аб праверцы выканання заканадаўства аб працы і аб ахове працы.
Правядзенне выбарачнай праверкі магчыма толькі пры ўмове,
што суб’ект уключаны ў план
выбарачных праверак па канкрэтнай вобласці або Мінску. А вось якім чынам суб’ект трапляе ў гэты план, тлумачыць
начальнік упраўлення аналізу, арганізацыйнай, кадравай і ідэалагічнай работы
Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны
Рэспублікі Беларусь А. У. Асіпкоў.
Начальнік упраўлення дзяржаўнай экспертызы ўмоў працы і
аховы працы камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінскага
аблвыканкама А. М. Кавалёва расказвае, як ликвидаваць памылкі і
парушэнні, дапушчаныя пры правядзенні атэстацыі рабочых месцаў.
Пад рубрыкай “Расследаванне і аналіз” у нумары
прапанавана некалькі матэрыялаў, якія датычацца парушэнняў абыходжання з
гаруча-змазачнымі матэрыяламі і прымянення перасовачных бытавых памяшканняў.
Увазе спецыялістаў таксама прапанаваны прыкладны варыянт
пажарна-тэхнічнага мінімуму для кіраўнікоў суб’ектаў гаспадарання і работнікаў,
адказных за пажарную бяспеку. Апроч таго, у нумары – працяг размовы аб
арганізацыі вытворчасці, выкарыстання, пагрузкі, транспарціроўкі і выгрузкі
выбухапажаранебяспечных і таксічных хімічных рэчываў.
Пад рубрыкай “Медыцына працы” публікуецца матэрыял аб такой
падступнай хваробе, як плоскаступнёвасць, і яе прафілактыцы.
У дадатку да часопіса можна знайсці тэксты пастановы Міністэрства
працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь ад 19 кастрычніка 2022 г.
№ 59 “Аб зацвярджэнні Тыпавой інструкцыі па ахове працы пры выкананні
работ у ёмістых збудаваннях”, а таксама загада Міністэрства працы і сацыяльнай
абароны Рэспублікі Беларусь ад 16 лютага 2018 г. № 19 “Аб
вызначэнні крытэрыяў ацэнкі ступені рызыкі для адбору суб’ектаў пры правядзенні выбарачных
праверак” (у рэд. загада ад 05.12.2022 № 114).