Рус
У нашым шчырым жаданні дабра
Для людзей і любімай Радзімы,
З мноства розных прафесій і спраў
Мы зрабілі свой выбар адзіны.
Мы ў адказе за лёсы людзей,
Мы іх клопаты лічым сваімі.
Стала лёсам тваім і маім
Сацыяльная служба краіны.
Наша служба ў турбоце заўжды,
Каб у пашане жылі ветэраны,
Каб магчымасць была ў маладых
Здейсніць самыя смелыя планы.
Мы ў адказе за лёсы людзей,
За іх права на годную працу,
І каб кожны дамоў чалавек
Мог з работы здаровым вяртацца.
Наша мэта – каштоўнасць сям’і,
Бацькаў клопат і матчына ласка,
Звонкі смех, смелы погляд дзяцей,
Адчуванне сямейнага шчасця.
Мы ў адказе за лёсы людзей
І працуем з жаданнем адзіным,
Каб яны на жыццёвым шляху
Адчувалі падтрымку краіны.