
16 лістапада Міжнародны паралімпійскі камітэт прыпыніў членства Беларусі ў
арганізацыі.
Адхіленне сёлета беларускіх паралімпійцаў ад алімпійскага руху глыбока
закранула не толькі спартыўную супольнасць, але і неабыякавых жыхароў Беларусі,
у прыватнасці, людзей з інваліднасцю, для якіх перамогі нашых спартмэнаў на
міжнароднай арэне былі магутным стымулам для руху наперад.
Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, улічваючы шматлікія запыты з боку
грамадскіх аб'яднанняў, інвалідаў з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй і ўсіх
беларусаў, якія не згодныя з дадзенай несправядлівай і беспрэцэдэнтнай
сітуацыяй, запускае акцыю ў падтрымку беларускіх паралімпійцаў «Не двайным
стандартам Канвенцыі аб правах».
«Мэта Канвенцыі заключаецца ў заахвочванні, абароне і забеспячэнні
ажыццяўлення інвалідамі на роўных ўсіх правоў чалавека.
Увядзенне санкцый супраць паралімпійскага і дэфлімпійскага спорту
абмяжоўвае інвалідаў Беларусі ў рэалізацыі роўных правоў на заняткі спортам,
гарантаваныя Канвенцыяй ААН аб правах інвалідаў, якую наша краіна ратыфікавала
ў 2016 годзе і паслядоўна развівае яе нормы праз заканадаўства.
У спорта не павінна быць меж. Ён павінен заставацца сімвалам даступнасці,
аб'ектыўнасці і бесстароннасці», - адзначыла
Міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч.
Да ўдзелу ў акцыі запрашаюцца ўсе ахвочыя. Для гэтага трэба запісаць свой
відэаролік і з 28 лістапада па 23 снежня 2022 года даслаць спасылку на
яго па электроннай пошце: press@mintrud.gov.by.
Усе ролікі будуць даступныя на сайце, у сацыяльных сетках і YouTube-канале
Міністэрства. Падчас акцыі відэасюжэты будуць накіроўвацца ў МПК, Камітэт ААН
па правах інвалідаў і іншыя міжнародныя арганізацыі, мэта якіх садзейнічаць
інклюзіі, дабівацца выканання правоў чалавека людзей з інваліднасцю.