Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь (Мінпрацы і сацабароны) з'яўляецца рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання, які праводзіць дзяржаўную палітыку, ажыццяўляе кіраванне ў галіне працы і аховы працы, занятасці насельніцтва, сацыяльнай абароны, дэмаграфічнай бяспекі, альтэрнатыўнай службы, каардынуе дзейнасць па гэтых напрамках іншых рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, а таксама ажыццяўляе міжведамаснага савета па правах інвалідаў, Нацыянальнага камітэта па народанасельніцтве пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнага савета па гендэрнай палітыцы пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь.
Асноўнымі задачамі Мінпрацы і сацабароны з'яўляюцца:
распрацоўка прапаноў і рэалізацыя асноўных напрамкаў і прыярытэтаў дзяржаўнай палітыкі па пытаннях садзейнічання занятасці насельніцтва, аплаты, умоў і аховы працы, дзяржаўнага сацыяльнага страхавання і пенсійнага забеспячэння, дэмаграфічнай бяспекі, сацыяльнага партнёрства, урэгулявання калектыўных працоўных спрэчак, сацыяльнага абслугоўвання і сацыяльнай дапамогі, альтэрнатыўнай службы, паляпшэння сацыяльна-эканамічных умоў жыццядзейнасці сем'яў гарантый насельніцтву;
удасканаленне заканадаўства аб працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва, аб апецы і папячыцельстве ў адносінах да паўналетніх асоб, якія прызнаны недзеяздольнымі або абмежавана дзеяздольнымі, аб ліцэнзаванні ў галіне сацыяльнага абслугоўвання;
ажыццяўленне кантролю за выкананнем заканадаўства аб дзяржаўным сацыяльным страхаванні, нагляду за выкананнем заканадаўства аб працы і аб ахове працы;
ажыццяўленне міжнароднага супрацоўніцтва ў гэтых сферах дзейнасці.