Паважаны наведвальнік!
На падставе артыкула 25 Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 г. № 300-З «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб» (рэд. ад 28.06.2022 са зменамі і дапаўненнямі) электронныя звароты падаюццапраз дзяржаўную Адзіную рэспубліканскую інфармацыйную сістэму ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб (обращения.бел).
Доступ да гэтай сістэмы ажыццяўляецца бясплатна.
Звяртаем Вашу ўвагу, што згодна пункту 2 артыкула 10 Закона звароты падаюцца ў дзяржаўныя органы, арганізацыі, індывідуальным прадпрымальнікам, да кампетэнцыі якіх адносіцца вырашэнне пытанняў, выкладзеных у зваротах.
Разгляд электронных зваротаў
Электронныя звароты, якія паступілі ў Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, разглядаюцца ў парадку, устаноўленым для разгляду пісьмовых зваротаў, з улікам асаблівасцяў, прадугледжаных артыкулам 25 Закона.
У Міністэрстве разглядаюцца звароты, у якіх выкладзены пытанні, вырашэнне якіх адносіцца да яго кампетэнцыі.
Пры паступленні ў Міністэрства электронных зваротаў, што змяшчаюць пытанні, рашэнне якіх не адносіцца да яго кампетэнцыі, на працягу пяці рабочых дзён такія звароты накіроўваюцца ў дзяржаўныя органы, арганізацыі для разгляду ў адпаведнасці з іх кампетэнцыяй з паведамленнем у той жа тэрмін заяўнікаў альбо ў той жа тэрмін у парадку, устаноўленым Законам, Міністэрства пакідае такія звароты без разгляду па сутнасці і інфармуе пра гэта заяўнікаў з тлумачэннем, у якую арганізацыю і ў якім парадку ім неабходна звярнуцца для вырашэння пытанняў, выкладзеных у зваротах.
Электронныя звароты, у якіх абскарджваюцца судовыя пастановы, не пазней пяці рабочых дзён вяртаюцца заяўнікам з тлумачэннем ім парадку абскарджання судовых пастаноў.
Электронныя звароты, якія змяшчаюць інфармацыю аб падрыхтоўцы, учыненні або ўчыненным злачынстве ці іншым правапарушэнні, не пазней пяці рабочых дзён накіроўваюцца Міністэрствам у адпаведныя праваахоўныя або іншыя дзяржаўныя органы.
Патрабаванні, што прад'яўляюцца да электронных зваротаў
У адпаведнасці з артыкуламі 12, 25 Закона электронныя звароты павінны ўтрымліваць:
ад грамадзян і індывідуальных прадпрымальнікаў:
ад юрыдычных асоб:
Да электронных зваротаў, накіраваных прадстаўнікамі заяўнікаў, павінны прыкладацца дакументы ў электронным выглядзе, якія пацвярджаюць іх паўнамоцтвы.
Сутнасць электроннага звароту не можа выкладацца з дапамогай спасылак на інтэрнэт-рэсурсы. Тэкст звароту павінен паддавацца прачытанню. Не дапускаецца ўжыванне ў зваротах нецэнзурных альбо абразлівых слоў ці выразаў.
Права заяўніка адклікаць свойэлектроннызварот
У адпаведстасці з артыкулам 16 Закона заяўнік мае права адклікаць свой зварот да моманта разгляду яго па сутнасці шляхам падачы адпаведнай пісьмовай (электроннай) заявы.
У выпадку адклікання заяўнікам свайго звароту дзяржаўны орган, арганізацыя, індывідуальны прадпрымальнік спыняюць разгляд гэтага звароту па сутнасці без паведамлення аб гэтым заяўніка.
Права заяўніка на абскарджаннеадказу на электронны зварот
Адказы Міністэрства на звароты абскарджваюцца ў судовым парадку.
Пакіданне зварота без разгляду па сутнасці
На падставе артыкула 15 Закона электронны зварот можа быць пакінуты без разгляду па сутнасці калі:
Зварот змяшчае пагрозы жыццю, здароўю і маёмасці, падбухторваць да здзяйснення супрацьпраўнага дзеяння альбо заяўнік іншым спосабам злоўжывае правам на зварот.
Накіраванне адказаў заяўнікам
Адказы (уведамленні) на электронныя звароты накіроўваюцца з дапамогай сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў за выключэннем выпадку, калі заяўнік у сваім электронным звароце просіць накіраваць пісьмовы адказ.