Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны ажыццяўляецца фарміраванне спіса кандыдатаў на замяшчэнне пасад у цэнтральным апараце Міністэрства, у тым ліку для ўключэння іх у рэзерв кадраў.
Асноўныя патрабаванні да суіскальнікаў:
грамадзянства Рэспублікі Беларусь
вышэйшая адукацыя
адсутнасць судзімасці
неабходны стаж і досвед працы, за выключэннем выпадкаў, калі для займання дзяржаўнай пасады яны не ўстаноўлены
Для разгляду Вашай кандыдатуры, у выпадку з'яўлення вакантных пасад у цэнтральным апараце, неабходна запоўніць АНКЕТУ.
Адпраўляючы запоўненую анкету, кандыдат дае сваю згоду на апрацоўку персанальных даных, указаных у анкеце, для разгляду пытання аб далейшым яго працаўладкаванні або ўключэння ў рэзерв кадраў Міністэрства.
Запоўненую анкету можна накіраваць у аддзел арганізацыйна-кадравай і ідэалагічнай работы Міністэрства на электронны адрас Suvorova.E2@mintrud.by або па пошце: 220004, г. Мінск, пр. Пераможцаў, 23, корп. 2.
Пры наяўнасці вакансій, асобы са спісу кандыдатаў будуць інфармаваныя і змогуць прыняць удзел у конкурсах на вакантныя пасады.