З 1 кастрычніка 2022 г. увёўся новы від добраахвотнага пенсійнага страхавання – добраахвотнае страхаванне дадатковай накапляльнай пенсіі (праграма “тры плюс тры”).
У чым перавага новага пенсійнага страхавання
Галоўнае адрозненне новай праграмы страхавання ад іншых накапляльных пенсійных праграм страхавых арганізацый – дзяржаўнае суфінансаванне.
Яно заключаецца ў тым, што работнікам, якія прымаюць рашэнне ўдзельнічаць у новай праграме і з 1 кастрычніка 2022 г. выплачваюць са сваёй заработнай платы дадатковы ўзнос на будучую накапляльную пенсію, частка ўзносаў на гэту пенсію будзе аплачана з дзяржаўных сродкаў.
Тарыф накапляльнага ўзносу
• для работніка – ад 1 да 10 працэнтаў (уключна) ад заработнай платы;
Дадатковы ўзнос на накапляльную пенсію па выбраным тарыфе работнік выплачвае разам з абавязковым 1-працэнтным узносам у бюджэт фонду сацыяльнай абароны насельніцтва.
• для работадаўцы – суразмерна ўзносу работніка, але не больш за 3 працэнты
У выпадку ўдзелу работніка ў новай праграме страхавання яго работадаўца абавязаны выплачваць дадатковы ўзнос на накапляльную пенсію гэтага работніка.
|
Работнік |
Работадаўца |
Разам: агульны тарыф узносу на накапляльную пенсію |
|
1 % |
1 % |
2 % |
|
2 % |
2 % |
4 % |
|
3 % |
3 % |
6 % |
|
4 % |
3 % |
7 % |
|
5 % |
3 % |
8 % |
|
… |
3 % |
… |
|
10 % |
3 % |
13 % |
Пры гэтым агульны ўзнос работадаўцы на сацыяльнае (пенсійнае) страхаванне не павялічыцца. Для яго будзе супамерна зменшаны тарыф абавязковага 28-працэнтнага страхавога ўзносу на пенсійнае страхаванне ў бюджэт фонду сацабароны.
Перадача часткі ўзносу работадаўцы (да 3 працэнтаў) у пенсійныя накапленні работніку – гэта даходы бюджэту фонду сацабароны, якія выпадаюць. Таму дзяржава прымае на сябе абавязацельствы па захаванні даходаў бюджэту фонду для забеспячэння выплаты бягучых пенсій у рамках салідарнай пенсійнай сістэмы. У гэтым і заключаецца механізм дзяржаўнага суфінансавання новай праграмы добраахвотнага страхавання дадатковай накапляльнай пенсіі па Указе № 367.
Хто можа ўдзельнічаць у праграме
Права ўдзельнічаць у новым страхаванні прадастаўляецца работнікам (грамадзянам, занятым на ўмовах працоўных і (або) грамадзянска-прававых дагавораў, прадметам якіх з'яўляюцца выкананне работ, аказанне паслуг і стварэнне аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці), за якіх іх работадаўцамі выплачваюцца абавязковыя ўзносы ў бюджэт фонду сацабароны.
Уступаць у новую праграму страхавання можна не пазней чым за тры гады да дасягнення агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту.
Парадак уступлення ў новую праграму і ўдзел у ёй
Добраахвотнае страхаванне дадатковай накапляльнай пенсіі па Указе № 367 будзе ажыццяўляцца рэспубліканскім унітарным страхавым прадпрыемствам “Стравіта” (страхоўшчык).
Работнікі, якія жадаюць фарміраваць дадатковую накапляльную пенсію, пачынаючы з 1 кастрычніка 2022 г. могуць падаць заяву і заключыць дагавор непасрэдна ў страхоўшчыка або ў электронным выглядзе праз афіцыйны сайт страхоўшчыка.
Дадатковыя ўзносы на накапляльную пенсію ў дзяржаўнае прадпрыемства “Стравіта” будуць штомесяц пералічвацца работадаўцам па заяве работніка.
Работнік мае права мяняць тарыф узносу на накапляльную пенсію, але не часцей за 1 раз у год. Таксама можна ў любы момант прыпыніць свой удзел у праграме і потым аднавіць выплату дадатковых узносаў.
Пры дасягненні агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту страхоўшчыкам работніку штомесяц будзе выплачвацца дадатковая накапляльная пенсія на працягу 5 або 10 гадоў (па выбары грамадзяніна).
Памер будучай накапляльнай пенсіі
Памер накапляльнай пенсіі будзе вылічвацца з сум дадатковых узносаў з улікам даходаў ад іх інвесціравання (па прынцыпе – колькі накапіў, столькі і атрымаў).
Дэталёвую інфармацыю аб магчымых памерах будучай накапляльнай пенсіі, а таксама аб працэдуры ўдзелу ў добраахвотным страхаванні дадатковай накапляльнай пенсіі па Указе № 367 можна атрымаць у страхоўшчыка – дзяржаўнага прадпрыемства “Стравіта”.
Што дае работніку ўдзел у пенсійным страхаванні па Указе № 367
Дадатковыя накапляльныя пенсіі таксама вызваляюцца ад падаходнага падатку з фізічных асоб.
Дадатковая інфармацыя аб добраахвотным страхаванні дадатковай накапляльнай пенсіі размешчана на сайце Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.