Галоўная / Кніга памяці

Кніга памяці

З пачатку красавіка па верасень 2022 года ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны праходзіла акцыя-эстафета Ганаруся подзвігам ветэрана-земляка. Да Дня народнага адзінства сфарміравана электронная Кніга памяці, у якую ўвайшлі відэаролікі з апавяданнямі ветэранаў ВАВ, вязняў, жыхароў блакаднага Ленінграда і сведкаў вайны, з успамінамі іх сваякоў і проста з аўтарскімі сюжэтамі работнікаў сацыяльных устаноў. Акрамя відэа ў кнізе можна знайсці сціслы аповед пра герояў сюжэтаў гэта каля 60 унікальных гісторый.

Відэаролікі падрыхтавалі супрацоўнікі ўстаноў сацыяльнага абслугоўвання сістэмы Мінпрацы і сацабароны: самастойна распрацавалі сцэнарыі, часта бралі інтэрв'ю ў відавочцаў ваенных падзей, займаліся здымкай і мантажом. І ўсё для таго, каб захаваць неверагодна каштоўныя даныя аб вайне.

Акцыя прымеркавана да Года гістарычнай памяці і праходзіла ў тры этапы: да Дня Перамогі, Дня Незалежнасці і Дня народнага адзінства. Свята, якім завяршаецца акцыя, было выбрана нездарма. Бо адзінства беларусаў непарыўна звязана з гістарычнай праўдай.

У электронную Кнігупамяці ўвайшлі ўсе відэаработы. Яны таксама даступныя на YouTube-канале, сайце і сацыяльных сетках Міністэрства, камітэтаў па працы, занятасці і сацыяльнай абароне і ў падведамасных арганізацыях.