
У Беларусі з 15 снежня 2022 г. па 15 студзеня 2023 г. праходзіць навагодняя дабрачынная акцыя "Нашы дзеці". Галоўная мэта - падарыць дзецям, якія асабліва маюць патрэбу ў дапамозе і падтрымцы, атмасферу зімовай казкі.
Традыцыйна работнікі сістэмы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны віншуюць дзяцей у стацыянарных установах сацыяльнага абслугоўвання. Гэта 9 дзіцячых дамоў-інтэрнатаў, а таксама Рэспубліканскі рэабілітацыйны цэнтр для дзяцей-інвалідаў.
Зараз у дамах-інтэрнатах пражывае 1,4 тысячы дзяцей і маладых інвалідаў і каля 1,2 тысячы дзяцей з інваліднасцю штогод праходзяць рэабілітацыю ў РРЦДІ. І ўсе яны вераць у навагодні цуд... Як і мы ў дзяцінстве.
Мы прачыналіся раніцай і з хваляваннем беглі да елкі, каб пад ёй знайсці падарункі ад Дзядулі Мароза.
Цяпер мы выраслі і чакаем гэтага незвычайнага свята, каб падарыць чараўніцтва нашым дзецям, і таксама хаваем падарункі пад ёлку, каб як мага даўжэй захаваць у дзіцячых сэрцах веру ў цуд, каб іх вочы свяціліся шчасцем, каб іх мары спраўджваліся!
І хлопчыкі і дзяўчынкі вераць: малыя - у Дзядулю Мароза, старэйшыя - у чалавечую дабрыню, у тое, што ёсць людзі, якіх турбуеіх лёс, і якія здольныя на найважнейшы ўчынак - падарыць шчасце дзецям!
Толькі з асабістых сродкаў работнікаў цэнтральнага апарата Мінпрацы і сацабароны, ФСАН, Дэпартамента дзяржінспекцыі працы і падпарадкаваных арганізацый сабрана на сюрпрызы дзецям каля 30 тысяч рублёў.
________________________________________
Запрашаем усіх жадаючых стаць добрымі чараўнікамі і далучыцца да акцыі "Нашы дзеці". Азнаёміцца з інфармацыяй па дамах-інтэрнатах і РРЦДІ можна па спасылцы.