Аб пераносе працоўных дзён у 2023 годзе
Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 1 лістапада 2022 года № 739 зацверджаны пераносы працоўных дзён у 2023 годзе.
У адпаведнасці з пастановай працоўныя дні ў 2023 годзе пераносяцца:
24 красавіка (панядзелак) – на суботу 29 красавіка. Днямі адпачынку будуць 22 (субота), 23 (нядзеля), 24 (панядзелак) і 25 (аўторак) красавіка – 4 дні
8 мая (панядзелак) – на суботу 13 мая. Днямі адпачынку будуць 6 (субота), 7 (нядзеля), 8 (панядзелак) і 9 (аўторак) мая – 4 дні
Разам з тым арганізацыям з улікам спецыфікі вытворчасці (працы) даецца права самастойна ўстанаўліваць іншы парадак пераносу працоўнага дня.
Непрацоўнымі днямі ў 2023 годзе з’яўляюцца:
1 і 2 студзеня – Новы год;
7 студзеня – Нараджэнне Хрыстова (праваслаўнае Раство);
8 сакавіка – Дзень жанчын;
25 красавіка – Радаўніца (па календары праваслаўнай канфесіі);
1 мая – Свята працы;
9 мая – Дзень Перамогі;
3 ліпеня – Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дзень Рэспублікі);
7 лістапада – Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі;
25 снежня – Нараджэнне Хрыстова (каталіцкае Раство).

