
Па ініцыятыве кіраўніка дзяржавы, агучанай на дабрачынным свяце, прысвечаным акцыі "Нашы дзеці", дадзен старт рэспубліканскай дабрачыннай акцыі для пажылых "Ад усёй душы".
Мэтай акцыі з'яўляецца прафява клопату і ўвагі аб
старэйшым пакаленні, максімальнае ўцягванне школьнікаў і студэнтаў у пытанні
аказання ім дапамогі і падтрымкі, развіццё міжпакаленчага фармату "ад
дзяцей - пажылым людзям".
Для маладых людзей - гэта новы вопыт, які дазволіць
праявіць свае лепшыя душэўныя якасці, а камусьці - вызначыцца з будучай
прафесіяй напярэдадні прафесійнага свята - Дня работнікаў сацыяльнай абароны.
Акцыя арганізавана Міністэрствам працы і сацыяльнай
абароны і Міністэрствам адукацыі сумесна з грамадскімі аб'яднаннямі
"Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі", "Беларуская
рэспубліканская піянерская арганізацыя".
Сёння ў краіне больш за 120 тыс. адзінокіх пажылых
грамадзян, якія асабліва востра адчуваюць патрэбнасць зносін і ўвагі ў
навагоднія святы. Пры гэтым яшчэ каля 20 тыс. пажылых пражываюць у стацыянарных
установах сацыяльнага абслугоўвання, а для 100 тыс. арганізаваны дзённы догляд
і забаўляльная дзейнасць тэрытарыяльнымі цэнтрамі сацыяльнага абслугоўвання
насельніцтва.
Асноўнымі мерапрыемствамі з 3 па 14 студзеня стануць
віншаванні пажылых людзей ва ўстановах сацыяльнага абслугоўвання, бальніцах
сястрынскага догляду, а таксама ў ходзе наведванняў дома. Адбудуцца сустрэчы
старэйшага і маладога пакаленняў у фармаце чаявання, круглых сталоў, будуць
арганізаваны канцэрты, тэатралізаваныя паказы і інш.
Асобная ўвага - доўгажыхарам, якія ў перыяд акцыі
адзначаць свой юбілей. У краіне пражываюць больш за 400 чалавек, якія дасягнулі
100 і больш гадоў.
Павіншуюць нашых састарэлых не толькі дзеці і моладзь,
але і кіраўнікі мясцовых органаў улады, дзяржаўных органаў і іншых арганізацый,
дэпутаты. Пры гэтым далучыцца да гэтай добрай ініцыятывы зможа любы ахвочы.
У сістэме сацыяльнага абслугоўвання ў навагоднія святы
традыцыйна праходзяць віншаванні пажылых людзей. У перыяд з 15 снежня па 2
студзеня ва ўстановах сацыяльнага абслугоўвання адбылося амаль 2 тыс.
мерапрыемстваў (канцэртныя праграмы, святочныя чаяванні, навагоднія агеньчыкі і
інш.), якімі ахоплена каля 50 тыс. грамадзян старэйшага ўзросту.
• За ходам акцыі можна сачыць у Telegram-канале
Міністэрства па хаштэгу #ад_усёй_душы